По вашему запросу ничего не найдено
''Усе мышы любяць сыр''
Вс 16.3.2025 12:00
НАДТ им. Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск
10.00
0+
Дзьюла Урбан.
Рамантычная казка для дзяцей і дарослых.
Рамантычная казка для дзяцей і дарослых.
Камерная сцэна.
Прэм’ера - 31 кастрычніка 2020 года.
Перанос на камерную сцэну - снежань 2023 года.
Перанос на камерную сцэну - снежань 2023 года.
Галоўныя героі казкі — два вясёлыя мышаняты, Фружы і Шома. Яны маглі б сябраваць і гора не ведаць, але перад імі ўзнікае сур'ёзная перашкода: Фружы – белага колеру, а Шома — шэрага. Гэта розніца бачна ўсім, і асабліва – бацькам герояў, якія бясконца спрачаюцца адно з адным і са сваімі дзецьмі. Але да шчасця, на дапамогу мышанятам прыходзіць Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка. У фінале гісторыі ўсё ўстае на свае месцы, і героі знаходзяць шчасце. Бо насамрэч колер не важны, а важна, што ўсе мышы, без выключэння, любяць сыр!
Адпраўляйцеся хутчэй і вы ў неверагодную прыгоду разам з адважнымі мышанятамі. Спазнайце чароўную сілу дабра ў гэтай дзіўнай, амаль шэкспіраўскай гісторыі.
Спектакль «Усе мышы любяць сыр» пастаўлены па п'есе выдатнага венгерскага драматурга Дзьюлы Урбана, аўтара несмяротнай казкі «Блакітны шчанюк», што даўно стала класікай дзіцячай драматургіі і мультыплікацыі.
Пераклад на беларускую мову Пятра ЛАМАНА.
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў ГРУШОЎ.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў ГРУШОЎ.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Працягласць спектакля - 1 гадзіна.
Мероприятие | Дата / Время | Место проведения | Цена | |
---|---|---|---|---|
''Усе мышы любяць сыр'' | Вс 16.3.2025 12:00 | НАДТ им. Якуба Коласа, Камерная сцена, Витебск | 10.00 |